Інфармацыйная кампанія "Проста дзеці ў школе"

16.10.2021
16.10.2021 у рамках інфармацыйнай кампаніі "Проста дзеці ў школе" ва ўстанове адукацыі арганізавана фотавыстава, якая накіравана на змяненне адносін да права дзяцей з інваліднасцю на якасную адукацыю і сацыяльную інклюзію. Інклюзія закранае ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу. Настаўнікі і іншыя работнікі школы, сябры-аднакласнікі і бацькі - такія ж героі праекта, бо дзякуючы іх падтрымцы дзеці з інваліднасцю паспяхова вучацца, а школы становяцца дружалюбнымі для кожнага дзіцяці.