Экскурсія "Шмат цікавага захоўваюць экспазіцыі музея"

18.10.2021
18.10.2021 у рамках тыдня музеяў прайшла экскурсія ў гісторыка-этнаграфічны музей аг. Заастравечча "Шмат цікавага захоўваюць экспазіцыі музея". Дзеці даведаліся аб жыцці сваіх продкаў, іх асноўных занятках, аб прыладах працы, якія ў сучасным свеце ўжо не выкарыстоўваюцца. Асабліва ўразіла маленькіх наведвальнікаў зала Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці з цікавасцю разглядалі ўзнагароды, лісты падзякі, асабістыя рэчы ўдзельнікаў вайны, фляжкі, каскі.
Экскурсія атрымалася пазнавальнай і карыснай для дзяцей.