Інтэрактыўная гульня "Кожнаму экспанату сваё месца"

19.10.2021
19.10.2021 у рамках тыдня музеяў для вучня VI класа была праведзена інтэрактыўная гульня "Кожнаму экспанату сваё месца". Перад пачаткам гульні вучні наведалі гісторыка-этнаграфічны музей аг.Заастравечча і пазнаёміліся  з экспанатамі, якія прадстаўлены ў экспазіцыйных пакоях. Пасля абмеркавання прызначэння музейных рэчаў, дзецям было прапанавана замацаваць свае веды з дапамогай інтэрактыўнай гульні, якая накіравана на развіццё ўвагі, памяці і мыслення. Удзельнікі  называлі прадмет і выбіралі экспазіцыйны пакой у якім знаходзіцца гэты экспанат. Калі адказ выбраны правільна, то на экране  з’яўляўся фотаздымак пакоя на фоне зялёнага колеру, калі не – на фоне чырвонага.
Гульня прайшла цікава, пазнавальна і запамінальна.