Нацыянальны парк "Белавежская пушча"

21.10.2021
21.10.2021 навучэнцы ўстановы адукацыі адправіліся ў нацыянальны парк "Белавежская пушча", дзе наведалі Сядзібу Дзеда Мароза, Музей Прыроды і вальеры з дзікімі жывёламі. Знаёмства з дзікімі жывёламі пачалося з наведвання музея Прыроды, дзе навучэнцы пазнаёміліся не толькі з тымі жывёламі, якія цяпер жывуць у Белавежскай пушчы, але і тымі, якія калісьці пражывалі. Асаблівую цікавасць выклікала ў рабят знаёмства з жывымі прадстаўнікамі дзікіх жывёл, якія пражываюць у вальерах Белавежскай пушчы, асабліва - сям'ёй зуброў. У Сядзібе Дзеда Мароза дзяцей чакалі шматлікія сюрпрызы: сустрэча з казачнымі героямі, удзел у карагодах і гульнях, выкананне заданняў ад стражнікаў і, вядома, падарункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі. Добры настрой прысутнічаў ва ўсіх удзельнікаў экскурсіі.