Урок мужнасці "Памяць сэрца"

22.10.2021
22.10.2021 у рамках тыдня музеяў у гісторыка-этнаграфічным музеі аг.Заастравечча прайшоў урок мужнасці "Памяць сэрца". Дзеці даведаліся шмат цікавага пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, аб подзвігу рускага салдата, пра мужнасць нашых дзядоў і прадзедаў. Навучэнцы з вялікай цікавасцю слухалі кіраўніка ваенна-патрыятычнага выхавання Карсюка У.І., задавалі пытанні, разглядаючы экспанаты.