Гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна"

22.10.2021
22.10.2021 навучэнцы ўстановы адукацыі наведалі гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна". У кожнага вучня была магчымасць пабываць унутры дота, у якім з вялікай доляй дакладнасці адноўлены інтэр’ер ваеннага часу, адчуць у руках халодную сталь зброі, адчуць сябе абаронцам Айчыны. Таксама ў гісторыка-культурным комплексе навучэнцы ўбачылі найбольш поўную экспазіцыю, якая стаяла на ўзбраенні ў розныя гады, пачынаючы з часоў вайны, ваеннай тэхнікі, артылерыі, танкаў, авіяцыі, стралковай зброі, унікальная экспазіцыя расійскіх, польскіх і нямецкіх бронекалпакоў, якія захаваліся яшчэ з першай сусветнай вайны. Усе экспанаты сапраўдныя і іх можна было пачапаць рукамі.