Школа Актыўнага Грамадзяніна

28.10.2021
28.10.2021 у Заастравецкай сярэдняй школе ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекту «ШАГ» прайшла гадзіна пытанняў і адказаў «Гонар за Беларусь. Здароўе кожнага з нас - галоўная каштоўнасць» з удзелам урача-педыятра Заастравецкай участковай бальніцы Альшэўскай А.М., медыцынскай сястры Аўдзей І.М. Ірына Міхайлаўна, расказала аб сістэме аховы здароўя, фармацэўтычнай галіне, бясплатнай і даступнай медыцынскай дапамозе. Ангеліна Міхайлаўна падрабязна спынілася на пытаннях прафілактыкі COVID-19 для падлеткаў, а таксама адказала на пытанні навучэнцаў. У канцы мерапрыемства навучэнцы атрымалі памяткі "COVID-19", "Вакцына абараняе", "Каронавірусная інфекцыя".