Аздараўленчы лагер "Фарбы восені"

30.10.2021

30.10.2021 ва ўстанове адукацыі пачаў працаваць аздараўленчы лагер "Фарбы восені". Першы дзень такіх доўгачаканых восеньскіх канікул Заастравецкая бібліятэка запрасіла малодшых школьнікаў на вясёлыя старты "У адзінстве наша сіла". З аптымізмам, задорам, пазітыўнымі эмоцыямі і вясёлым настроем дзеці прымалі ўдзел у спартыўных, інтэлектуальных і жартоўных конкурсах. Дзякуючы згуртаванасці і сяброўству, усе заданні былі выкананы, а добрае восеньскае надвор'е спрыяла рабятам у гэтым!