Аздараўленчы лагер "Фарбы восені"

01.11.2021
01.11.2021 для рабят аздараўленчага лагера "Фарбы восені" была арганізавана экскурсія на пажарны аварыйна-выратавальны пост №13 аг.Заастравечча. Для дзяцей экскурсія ў пажарную часць – гэта ўжо не проста свята або гульня, але і займальнае знаёмства з паўсядзённай службай змагароў з агнём. Несумненна, экскурсаводам стаў самы сапраўдны пажарны. Змагар з агнём не толькі патлумачыў прылады кожнага механізму, прынцыпу дзеяння машын і абсталявання, але і расказаў гісторыю станаўлення выратавальнай пажарнай службы. Рабятам было вельмі цікава разгледзець "у жывую" машыну з усім абсталяваннем, і нават паспелі прымераць на сябе сучасную вопратку пажарнага (шлем, пояс з інструментамі). Дзеці атрымалі шмат карыснай інфармацыі аб тым, як правільна паводзіць сябе падчас пажару, як не дапусціць узгарання, як правільна паведаміць пра гэта выратавальнікам па тэлефоне. Гэта асабліва актуальна ў наш час, паколькі нават маленькія дзеці здольныя карыстацца электрапрыборамі - асноўнымі прычынамі ўзгаранняў.