Гістарычная замалёўка "Адзіным духам мы моцныя"

03.11.2021
02.11.2021 для вучняў ІХ класа прайшла гістарычная замалёўка "Адзіным духам мы моцныя" з удзелам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Карсюка У.І. Уладзімір Іосіфавіч расказаў вучням гістарычныя факты аб Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг., аб гераічных подзвігах падлеткаў, іх смеласці, знаходлівасці і гарачай любові да сваёй Радзімы. Дзеці даведаліся шмат новага з біяграфіі піянераў-герояў той далёкай вайны. У завяршэнні класны кіраўнік засяродзіла ўвагу на тое, што маладое пакаленне павінна свята шанаваць традыцыі і подзвіг свайго народа.