Аздараўленчы лагер "Фарбы восені"

03.11.2021
Усё далей адыходзяць ад нас ваенныя дні Вялікай Айчыннай вайны. Як выклікаць у душах маладога пакалення пачуццё гонару, патрыятызму за свой народ, сваю краіну? Менавіта гэтай мэце была прысвечана экскурсія ў гісторыка-этнаграфічны музей аг.Заастравечча "Вайны я не ведаю, але памятаю пра яе", якая была арганізавана 03.11.2021 года для членаў аздараўленчага лагера "Фарбы восені". У музеі малодшыя школьнікі ўважліва разглядалі экспанаты часоў Вялікай Айчыннай вайны. Яны з цікавасцю слухалі кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Карсюка У.І., задавалі пытанні, расказвалі пра сваіх прадзедаў, якія абаранялі родны край ад ворагаў. Наведванне музея выклікала ў дзяцей павагу да абаронцаў Радзімы,  гонар за свой народ, сваю армію. А самае галоўнае - выклікала ў рабят жаданне, стаўшы дарослымі, устаць на абарону сваёй роднай краіны.