Аздараўленчы лагер "Фарбы восені"

03.11.2021
03.11.2021 для вучняў аздараўленчага лагера "Фарбы восені" у Заастравецкай бібліятэцы прайшоў конкурс эрудытаў "Восеньскі калейдаскоп" пад дэвізам "Знайкай быць не проста, але так прыемна пазнаваць!". Удзел у літаратурнай віктарыне, конкурсах "Раскалдуй слова", "Усязнайка", "Самы ўважлівы", "Адгадай героя па колеру" і "Расшыфруй анаграму" дапамог кожнаму з дзяцей праявіць свае здольнасці і інтэлектуальныя ўменні.