Літаратурны навігатар "У гасцях у Кнігавічка"

04.11.2021

Літаратурны навігатар "У гасцях у Кнігавічка" дапамог дзецям з аздараўленчага лагера "Фарбы восені" не толькі ўспомніць знакамітых казачных персанажаў, але і паспрабаваць сябе ў іх ролі. Не забылі Нязнайка, Карлсан і Пятрушка расказаць гасцям пра вядомага дзіцячага пісьменніка Самуіла Маршака і яго павучальныя творы, а таксама пагуляць у казачныя гульні і выканаць літаратурныя заданні.