Экскурсія ў гісторыка-этнаграфічны музей аг.Морач

05.11.2021
04.11.2021 выхаванцы аздараўленчага лагера "Фарбы восені" наведалі гісторыка-этнаграфічны музей "Гісторыя вёскі Морач", які размясціўся ў будынку мясцовай школы. Загадчыца музея Святлана Іосіфаўна Абабурка правяла для хлопчыкаў і дзяўчынак пазнавальную і займальную экскурсію, падчас якой дзеці даведаліся шмат цікавых фактаў пра гісторыю вёскі Морач, пра знакамітых людзей і традыцыі, якімі славіцца гэтая ўнікальная мясцовасць. Вялікую цікавасць у вучняў выклікала экспазіцыя са своеасаблівымі ткацкімі вырабамі – ручнікамі і прадметамі адзення.