Адкрыты мікрафон "Энергазберажэнне: крок за крокам"

09.11.2021
Напярэдадні Міжнароднага дня энергазберажэння для вучняў IV класа прайшоў адкрыты мікрафон "Энергазберажэнне: крок за крокам". Галоўнай мэтай сустрэчы стала інфарміраванне дзяцей пра важнасць эканоміі энергарэсурсаў, пра спосабы энергазберажэння і дзейнічаючыя крыніцы энергіі. Падрыхтаваная мультымедыйная прэзентацыя дапамагла школьнікам больш грунтоўна разабрацца ў гэтых пытаннях, а прапанаваная літаратура па энергазберажэнні натхніла многіх на стварэнне агітацыйных плакатаў: "Не палі мяне дарма", "Беражы электраэнергію - думай пра будучыню", "Закрывайце кран з вадой" , "Патушы святло".