Гульнёва-пазнавальная праграма "У гасцях у гнома Эканома"

10.11.2021
У рамках Міжнароднага дн энергазберажэння 10.11.2021 для вучняў ІІ класа была арганізавана гульнёва-пазнавальная праграма "У гасцях у гнома Эканома". У гульнёвай форме другакласнікі вучыліся быць сапраўднымі гаспадарамі сваёй краіны, вучыліся беражліва і эканомна выкарыстоўваць усё тое, што дала нам прырода, дзяржава. Дзеці яшчэ раз пераканаліся ў тым, што, эканомячы энергію, кожны з іх эканоміць працу многіх людзей, прымнажае багацце нашай Радзімы, умацоўвае яе энергетычную і эканамічную бяспеку.