Акцыя "Энергазберажэнне ў кожным доме"

11.11.2021
Удзельнікі валанцёрскага атрада "Добрае сэрца" правялі акцыю "Энергазберажэнне ў кожным доме", каб навучыць малодшых школьнікаў асновам энергазберажэння. Першакласнікам растлумачылі і паказалі на практыцы магчымыя спосабы эканоміі электраэнергіі, вады і цяпла. Таксама члены каманды валанцёраў агітавалі за неабходнасць пераходу на выкарыстанне энергазберагальных лямпаў, наглядна дэманструючы эканомію пры іх выкарыстанні.