Гульня-падарожжа "Краіна Энергазберажэння"

11.11.2021
11.11.2021 для вучняў ІІІ класа прайшла гульня-падарожжа "Краіна Энергазберажэння" з мэтай выхавання экалагічнай свядомасці ў дзяцей, навыкаў экалагічна ўстойлівага і бяспечнага стылю жыцця, прыцягнення ўвагі да праблем выкарыстання энергіі, эканоміі энергіі і энергарэсурсаў, ахове навакольнага асяроддзя, стварэння матывацыі для зберажэння рэсурсаў і энергіі. Дзеці адказвалі на пытанні, гулялі, расказвалі пра спосабы энергазберажэння і праблемах экалогіі. Даведаліся, адкуль бярэцца энергія розных відаў, як яна дастаўляецца ў дамы, паглядзелі відэапрэзентацыю аб энергазберажэнні.