Майстар-клас разьбы па дрэве

11.11.2021
11.11.2021  народны майстар Беларусі Аляксандр Іванейчык правёў для вучняў VIII класа майстар-клас разьбы па дрэве. Ён расказаў дзецям, што галоўнае для прафесійнага разьбяра - уменне заўважаць прыгажосць там, дзе іншыя праходзяць міма і паказаў як вырабляе свае цудоўныя вырабы. Усе навучэнцы атрымалі сувеніры, выкананыя ім.