Літаратурная гасцёўня "Погляд праз гады"

19.11.2021
19 лістапада 2021 года ў Заастравецкай сельскай бібліятэцы для навучэнцаў IX-XI класаў прайшла літаратурная гасцёўня "Погляд праз гады", прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Ф. М. Дастаеўскага. Навучэнцы пазнаёміліся з літаратурнай спадчынай пісьменніка, навуковай літаратурай аб яго жыцці і творчасці. Настаўніца рускай мовы і літаратуры М.І. Палоннікава расказала пра сувязь вялікага рускага пісьменніка з Беларуссю. Агляд творчасці класіка суправаджаўся паказам фотаздымкаў, якія дапамаглі прадставіць выгляд вёскі Дастоева, дзе размяшчаўся маёнтак продкаў пісьменніка і даведацца, як з ім звязана яго прозвішча. Загадчыца бібліятэкі Чыркун Н. І. пазнаёміла дзяцей з выданнямі твораў Дастаеўскага розных гадоў, што пацвярджае нязгасную цікавасць да яго творчасці.