Гутарка-дыялог "Абавязаны і маю права"

20.11.2021
20 лістапада 1959 года Генеральная Асамблея ААН упершыню заснавала Дэкларацыю правоў дзіцяці. У яе ўвайшлі артыкулы, якія заклікаюць бацькоў, дзяржаўныя органы, нацыянальныя ўрады, мясцовыя ўлады, а таксама няўрадавыя і добраахвотныя арганізацыі прызнаць і выконваць выкладзеныя ў ёй правы і свабоды дзяцей і забяспечыць ім шчаслівае дзяцінства. Так як дакумент насіў толькі рэкамендацыйны характар і не меў абавязковай сілы, то патрабаваліся іншыя законы, для чаго 20 лістапада 1989 г. ААН прыняла Канвенцыю аб правах дзіцяці, якую падпісала 61 краіна. Асноўная мэта Канвенцыі - гэта найлепшае забеспячэнне інтарэсаў дзіцяці.
Што такое Дэкларацыя і Канвенцыя, якая літаратура з’яўляецца асноўнай для азнаямлення і вывучэння правоў дзіцяці і чалавека, якія правы маюць падлеткі, у чым розніца правоў, абавязкаў і адказнасцей, у якіх вядомых літаратурных творах парушаюцца правы герояў, і што трэба рабіць дарослым, каб не парушаліся правы дзяцей? На ўсе гэтыя пытанні былі знойдзены адказы ў ходзе прававой гутаркі-дыялогу "Абавязаны і маю права", якая была праведзена для вучняў IX класа да Міжнароднага дня правоў дзіцяці.