Правілы электрабяспекі

23.11.2021

23 лістапада 2021 года ў гасцях у вучняў ІІ і ІІІ класаў нашай школы пабывала начальнік Клецкай раённай энергагазінспекцыі Стаўбцоўскага МРА Гурская Аксана Уладзіміраўна, якая пагутарыла з дзецьмі аб правілах электрабяспекі. Падчас мерапрыемства навучэнцы даведаліся аб тым, як выявіць зоны павышанай небяспекі ў доме, якія ўзнікаюць пры парушэнні правілаў абыходжання з электрычнымі прыборамі, як дзейнічаць у выпадку небяспекі паражэння электрычным токам. Усе прысутныя атрымалі памяткі "Правілы электрабяспекі".