Інфармацыйная гадзіна  "Спорт супраць шкодных звычак"

24.11.2021
23 лістапада 2021 года вучні VII класа прынялі ўдзел у акцыі "Беларусь супраць табаку", якая прысвечана Міжнароднаму дню адказу ад курэння. У рамках гэтай акцыі была праведзена інфармацыйная гадзіна  "Спорт супраць шкодных звычак", якая пазнаёміла школьнікаў са шкодным уздзеяннем курэння на здароўе чалавека. Мерапрыемства прайшло ў гульнявой форме, дзе вучні здзейснілі падарожжа з прыпынкамі на розных імправізаваных станцыях, на якіх удзельнічалі ў практыкаваннях і гульнях прафілактычнага характару, праглядзелі атытабачныя відэаролікі. У завяршэнні вучні пачулі прытчу "Тры мудрацы", асноўнай думкай якой было тое, што кожны чалавек у адказе за свае ўчынкі і дзеянні.