Школа Актыўнага Грамадзяніна

25.11.2021
25.11.2021 у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" ва ўстанове адукацыі прайшоў круглы стол "Гонар за Беларусь. Заўсёды на сувязі". Настаўнік інфарматыкі пазнаёміў навучэнцаў з інфармацыйнымі блокамі: "Лічбавыя тэхналогіі на службе чалавека", "Інтэрнэт як крыніца інфармацыі і сродак сувязі: перавагі і недахопы". У ходзе абмеркавання былі закрануты наступныя пытанні: якія небяспекі падсцерагаюць карыстальнікаў Інтэрнэт, якое месца ў жыцці сучаснага чалавека займае Інтэрнэт, як не стаць ахвярай кіберзлачынцаў, якімі павінны быць правілы бяспечнага карыстання Інтэрнэтам. Дзеці атрымалі плакат-памятку "Як не стаць ахвярай кіберзлачынства?" У канцы мерапрыемства навучэнцам, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, уручылі падарункавае выданне "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь".