Школьнае метадычнае аб'яднанне класных кіраўнікоў

25.11.2021
Ва ўстанове адукацыі 25 лістапада 2021 года прайшло пасяджэнне школьнага метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў "Партрэт паспяховага класнага кіраўніка ХХІ стагоддзя". У ходзе семінара-практыкума актыўна абмяркоўваліся характарыстыкі сучаснага педагога-выхавацеля. У выніку быў змадэліраваны калаж з якасцей, якія садзейнічаюць паспяховай дзейнасці класнага настаўніка. Завяршылася пасяджэнне гульнёй-рэфлексіяй: кожны ўдзельнік з чыстага ліста "стварыў" без алоўка і нажніц, акуратна і асцярожна выдаляючы лішняе, свайго вучня - ідэальнага і не вельмі, напісаўшы на сілуэце тыя якасці, якія хацеў бы выхаваць у дзецях.