Чытаем Дастаеўскага

29.11.2021
29 лістапада ва ўстанове адукацыі была арганізавана кніжная выстава-экспазіцыя "Чытаем Дастаеўскага", дзе ўвазе навучэнцаў была прапанавана серыя кніг аўтара розных гадоў выдання, а настаўнік прадаставіла кароткую анатацыю на прадстаўленыя творы. Гэта садзейнічала папулярызацыі спадчыны вялікага рускага класіка. Выстаўка была дапоўнена цытатамі з твораў Ф.М.Дастаеўскага, а прэзентацыя "Ф.М.Дастаеўскі – чалавек-эпоха" дапамагла паглыбіць цікавасць навучэнцаў да асобы аднаго з самых вядомых рускіх пісьменнікаў, яго творчага лёсу.