Тыдзень прававых ведаў

01.12.2021
01.12.2021 ва ўстанове адукацыі стартаваў Тыдзень прававых ведаў. У гэты дзень для навучэнцаў Х-ХІ класаў прайшла адкрытая размова "За сваю будучыню ты ў адказе" з педагогам сацыяльным. Ірына Уладзіміраўна прадставіла ўвазе навучэнцаў статыстыку злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх у нашым раёне. Акцэнтавала ўвагу на выкарыстанне святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак, нагадала аб адміністрацыйнай адказнасці за знаходжанне на вуліцы пасля 23.00 без суправаджэння бацькоў. Таксама для навучэнцаў школы была арганізавана акцыя па прававых пытаннях "Задай пытанне інспектару ІСН".