Прастора без СНІДу

03.12.2021
З мэтай павышэння ўзроўню інфармавання праблемы ВІЧ-інфекцыі і СНІДу, прапаганды здаровага ладу жыцця, а таксама да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу, які адзначаецца 1 снежня, установа адукацыі  Заастравецкая бібліятэка і медыцынская сястра Аўдзей Ірына Міхайлаўна сустрэліся з падлеткамі за круглым сталом "Прастора без СНІДу". Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі і праведзена віктарына "Так ці не". У ходзе сустрэчы школьнікам былі прапанаваны для прагляду відэаролікі на гэту хвалюючую ў наш час тэму.