Вучнёўска-бацькоўскі сход «Прафесійная арыентацыя дзевяцікласнікаў. Як дапамагчы падлетку выбраць прафесію?»

09.12.2021

09.12.2021 ва ўстанове адукацыі прайшоў сумесны вучнёўска-бацькоўскі сход «Прафесійная арыентацыя дзевяцікласнікаў. Як дапамагчы падлетку выбраць прафесію?». На сходзе прысутнічала майстар вытворчага навучання Клецкага сельскагаспадарчага ліцэя Хоміч Т.С. Таццяна Станіславаўна пазнаёміла навучэнцаў і іх бацькоў з кваліфікацыямі і спецыяльнасцямі, якія можна атрымаць у ліцэі, правяла займальную віртуальную экскурсію па вучэбных кабінетах і лабараторыях, пазнаёміла з новымі распрацоўкамі мадэляў міні-трактароў і сеялак “Клецк – 7”. З вялікай цікавасцю ўдзельнікі сходу праглядзелі відэаролік аб ліцэі.