Літаратурна-музычная кампазіцыя "Зорка беларускай паэзіі"

13.12.2021
13.12.2021 ва ўстанове адукацыі "Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна"  прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя "Зорка беларускай паэзіі", прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча. У ходзе мерапрыемства дзеці знаёміліся з асноўнымі старонкамі біяграфіі паэта, з яго творчым шляхам, чыталі вершы М.Багдановіча, узнаўлялі веды пра раней вывучаныя творчы, разгадвалі крыжаванкі і рэбусы. Цікавым момантам для вучняў было слуханне песень на вершы паэта беларускіх кампазітараў – Ігара Лучанка, Уладзіміра Мулявіна, Ігара Паліводы ("Зорка Венера", "Вераніка", "Па-над белым пухам вішняў", "Слуцкія ткачыхі"). Была наладжана кніжная выстава, якая паказала Максіма Багдановіча не толькі як паэта, але і як публіцыста, літаратуразнаўца, перакладчыка.