Экскурсія ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

16.12.2021
16.12.2021 для навучэнцаў установы адукацыі была арганізавана пазнавальная экскурсія ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў г.Мінск. Для навучэнцаў школы была праведзена аглядная экскурсія па музеі, у выніку якой дзеці змаглі бліжэй даведацца пра трагічныя старонкі гісторыі нашай краіны і гераічны подзвіг беларускага народа. Цікава было ўбачыць ваенную тэхніку і збудаванні часоў Айчыннай вайны, даведацца пра падзеі і абарончыя баі ў першыя месяцы, адчуць неймаверныя цяжкасці, з якімі сутыкнуліся нашы воіны ў бітвах з фашысцкімі захопнікамі.