Акцыя "Нашы дзеці"

21.12.2021
21.12.2021 акцябраты і піянеры піянерскай дружыны ДУА "Заастравечская сярэдняя школа Клецкага раёна" ў рамках акцыі "Нашы дзеці" наведалі ДУА "Заастравечскі яслі-сад Клецкага раёна". Шэфы правялі з дашкольнікамі розныя конкурсы, віктарыны, гульні з уручэннем прызоў і падарункаў. Такія мерапрыемствы дапамагаюць выхоўваць у школьнікаў адказнасць, развіваюць сацыяльную актыўнасць і дзіцячую ініцыятыву.