Школа Актыўнага Грамадзяніна

23.12.2021

23.12.2021 ва ўстанове адукацыі ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» для навучэнцаў VIII-XI класаў адбылася адкрытая размова «Гонар за Беларусь. Хутчэй. Вышэй. Мацней» з дырэктарам ДЮСШ ППА ААТ «Морач» Паўлоўскім Н.У. і настаўнікамі фізічнай культуры і здароўя Карсюком У.І., Бялаш А.В. Мадэратары азнаёмілі навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў "Беларусь спартыўная", "30 гадоў Нацыянальнаму Алімпійскаму камітэту Рэспублікі Беларусь", "Беларусь турыстычная". Навучэнцы разам з гасцямі абмеркавалі пытанні: якія ўмовы ў нашай краіне створаны для падрыхтоўкі прафесійных спартсменаў, ці ёсць сярод выдатных спартсменаў вашы землякі, якія віды спорту найбольш папулярныя сярод школьнікаў у нашай краіне, хто са спартсменаў у гісторыі незалежнай Беларусі заваяваў першую залатую медаль Алімпіяды, якія віды турызму развіты ў нашай краіне. У выніку сустрэчы навучэнцы атрымалі адказы на пытанні, якія іх цікавілі. Пасля абмеркавання быў прагледжаны дакументальны фільм аб станаўленні суверэннага беларускага спорту "30 гадоў: шлях да Алімпу".