Шклозавод "Нёман"

23.12.2021
23.12.2021 навучэнцы VIII-XI класаў наведалі знакаміты шклозавод "Нёман" у горадзе Бярозаўка. Падчас экскурсіі вучні пазнаёміліся з дзіўным працэсам вырабаў са шкла. Наведалі музей шклозавода, дзе прадстаўлены экспанаты, якія створаныя нёманскімі шкловыдзімальшчыкамі за 120 гадоў існавання прадпрыемства. У горадзе Ліда, заснаваным у 1323 годзе вялікім князем Гедымінам, наведалі замак. Інтэрактыўная анімацыя "Сярэднявечныя гульні" нікога не пакінула абыякавым і пашырыла рамкі спазнанняў навучэнцаў у галіне гістарычных падзей, якія адбываліся на тэрыторыі нашай рэспублікі. Экскурсія ўзбагаціла рабят новымі ведамі аб мінулым і сучасным нашай краіны.