Навагодняя перазагрузка "Светлае свята ля варот – сустракаем Новы Год"

29.12.2021

29.12.2021 ва ўстанове адукацыі прайшла навагодняя перазагрузка "Светлае свята ля варот – сустракаем Новы Год". Героі навагодняй казкі перанеслі дзяцей у свет казачнага навагодняга чараўніцтва, напоўніўшы залу шчаслівымі ўсмешкамі. Уся ў бліскучых агнях ёлка, песні і танцы ў выкананні рабят, доўгачаканая сустрэча з Дзедам Марозам і Снягуркай – стваралі атмасферу цудаў і чараўніцтва.