Дабрачынная акцыя «Падарунак у кожную далоньку»

04.01.2022

Добрая традыцыя дарыць дзецям навагоднюю казку існуе ў нашай школе ўжо некалькі гадоў. І з кожным годам скарбонка добрых спраў папаўняецца. Так, 04.01.2022 прайшла дабрачынная акцыя «Падарунак у кожную далоньку» для дзяцей-інвалідаў, мнагадзетных сямей. Для дзяцей была арганізавана сустрэча з Дзедам Марозам і Снягуркай, якія павіншавалі кожнага навучэнца з Новым 2022 годам, разам пагулялі, патанцавалі і паспявалі. Дзеці расказалі Дзеду Марозу і Снягурцы навагоднія вершы і атрымалі салодкія падарункі.