Музейная гульня "Знайдзі невядомы экспанат"

05.01.2022
Гісторыя жыве, таму што мае пад сабой цвёрды грунт мінуўшчыны, захоўваецца ў старых рэчах, прыладах працы, адпачынку, творчасці, а таксама ў народнай памяці, казках і паданнях. Ведаць іх, вывучаць, берагчы - значыць працягваць, развіваць і ўзбагачаць найноўшую гісторыю сваёй Бацькаўшчыны. Музейная гульня "Знайдзі невядомы экспанат", якая была праведзена да Года гістарычнай памяці, дапамагла дзецям даведацца аб традыцыйных занятках нашых продкаў, іх абрадах, прыладах працы і побыце, а таксама ў нейкай ступені дакрануцца да нашай гістарычнай спадчыны.