Дзень выратавальніка

19.01.2022
19 студзеня супрацоўнікі МНС Беларусі адзначаюць сваё прафесійнае свята. Заастравецкая школа не засталася ўбаку ад гэтай знакавай падзеі і арганізавала для школьнікаў экскурсію на пункт МНС, каб павіншаваць байцоў са святам і на некаторы час акунуцца ў адну з самых цяжкіх прафесій на зямлі. Старшы лейтэнант унутранай службы Жукоўскі Сяргей Аляксандравіч расказаў дзецям пра асаблівасці сваёй прафесіі і з задавальненнем прадаставіў магчымасць не толькі прымераць на сабе некаторыя рэчы з абмундзіравання пажарнага, але і "пракаціцца" на пажарнай машыне. Не перадаць словамі, колькі пазітыўных эмоцый атрымалі дзеці ў гэты дзень.