Здаровае харчаванне – здаровае дзіця

24.01.2022
З 17 па 22 студзеня 2022 года ва ўстанове адукацыі прайшоў тэматычны тыдзень пад дэвізам «Здаровае харчаванне – здаровае дзіця». Мэта правядзення тэматычнага тыдня: фарміраванне культуры здаровага харчавання, свядомага стаўлення да свайго здароўя. Згодна з планам правядзення Тыдня здаровага харчавання быў арганізаваны цыкл мерапрыемстваў. Для навучэнцаў I-XI класаў прайшлі ўрокі здароўя «Вітамінная Азбука», «Формула правільнага харчавання». Класныя кіраўнікі правялі тэматычныя класныя гадзіны «Азбука здароўя», «Правільнае харчаванне - аснова здаровага ладу жыцця», «Здаровае харчаванне - здаровая нацыя». Прайшла выстава малюнкаў «Агародніна і садавіна - карысныя прадукты». Інфармацыйны стэнд «Школа правільнага харчавання» быў аформлены з мэтай фарміравання ў вучняў устойлівай матывацыі здаровага ладу жыцця, навыкаў культуры харчавання. Для дзяцей даступна і цікава расказалі аб здаровым харчаванні, аб гігіене, аб шкодзе нездаровых, але даволі папулярных у дзіцячым асяроддзі прадуктах харчавання. А таксама навучэнцы атрымалі парады аб правільным харчаванні і ад герояў мультфільма «Смешарыкі».