Школа Актыўнага Грамадзяніна

27.01.2022
27.01.2022 у рамках адзінага дня інфармавання навучэнцы VIII-XI класаў Дзяржаўнай установы адукацыі «Заастравечская сярэдняя школа Клецкага раёна» здзейснілі пяты ШАГ на тэму: «Гонар за Беларусь. Свет міжканфесійны, свет міжнацыянальны». Здзейсніць пяты ШАГ дапамог пратаіерэй праваслаўнага храма Ушэсця Гасподняга аг.Морач Мікалай Леанідавіч Буцько. Настаяцель храма пазнаёміў навучэнцаў з прыярытэтамі канфесійнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, расказаў аб храме-помніку ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванні Айчыны нашай паслужыўшых, - месца духоўнага яднання. Ксёндз Мікалай гаварыў з навучэнцамі аб духоўных і маральных каштоўнасцях грамадства. Асаблівую ўвагу завастрыў на культурных дасягненнях нацыі, традыцыях і духоўных каштоўнасцях.