Квіз "Нашчадкі Перамогі"

01.02.2022
Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення заўсёды было і застаецца адным з асноўных накірункаў дзейнасці. 01.02.2022 у рамках Года гістарычнай памяці прайшло выхаваўчае мерапрыемства – квіз "Нашчадкі Перамогі", дзякуючы якому вучні 7 класа ў цікавай і займальнай форме пазнаёміліся з воінскай службай у радах Узброенных сіл Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемтсва праводзілася сумесна з Карсюком У.І., кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні, які падрабязна расказаў будучым абаронцам Айчыны пра армейскую службу, пра сапраўдныя салдацкія будні, пра ваенную тэхніку, а таксама вучні мелі магчымасць папрактыкавацца і паказаць сваю снароўку пры надзяванні процівагаза, паказалі сваю лоўкасць і спрыт пры пападанні ў дарц, адказвалі на пытанні віктарыны. Юнакі і дзяўчаты даведаліся аб умовах прыёму ў ваенныя навучальныя ўстановы краіны. Вучні слухалі цікавыя гісторыі з біяграфій сваіх землякоў, якія абаранялі нашу зямлю ў гады Вялікай Айчыннай вайны. З самых першых хвілін урока чырвонай стужкай была акрэслена тэматыка гэтага мерапрыемства – патрыятызм, павага і любоў да сваёй краіны, да яе нацыянальных традыцый, гісторыі, таму што без гэтага нельга выгадаваць годных грамадзян.