Прававая актуальная гутарка "Помні, тваё жыццё ў тваіх руках!"

07.02.2022
У рамках прафілактычнай акцыі "Сябруем з Законам!" для падлеткаў была арганізавана прававая актуальная гутарка "Помні, тваё жыццё ў тваіх руках!" з удзелам участковага інспектара Клецкага РАУС Анікея Яўгена Юр'евіча. У ходзе сустрэчы былі разгледжаны наступныя пытанні: што такое правапарушэнне і як яго пазбегнуць; чым адрозніваюцца крымінальная, адміністрацыйная, дысцыплінарная і грамадзянска-прававая адказнасці; з якога ўзросту наступае адказнасць за правапарушэнне, і якія прычыны прымушаюць падлеткаў парушаць Закон.