Гадзіна гістарычнай памяці юных герояў-антыфашыстаў "Маленькія героі вялікай вайны"

08.02.2022
08.02.2022 для навучэнцаў IV класа прайшла гадзіна гістарычнай памяці юных герояў-антыфашыстаў "Маленькія героі вялікай вайны". Дзецям было расказана аб тым, што 8 лютага – гэта Дзень памяці юных хлапчукоў і дзяўчынак усіх краін, хто змагаўся і паміраў за свабоду, роўнасць і шчасце людзей.
Відэапрэзентацыя "З чаго пачынаецца подзвіг…" расказала школьнікам аб піянерах-героях. Пра тое, як яны бясстрашна і ганарліва ступілі ў зарыва вайны, у грукат кананады, ступілі і не вярнуліся. Дзеці даведаліся пра гераічныя біяграфіі дзяцей, якім было прысвоена высокае званне Героя Савецкага Саюза. З вялікай цікавасцю паглядзелі відэаролік пра піянераў-герояў "Нам памяць пра іх дарагая бясконца…". Быў праведзены агляд літаратуры "Маленькія героі вялікай вайны". З трапяткім пачуццём дзеці праслухалі песню "Уставалі ў строй хлапчукі баявыя", якая суправаджалася паказам дакументальных фатаграфій дзяцей, якім прыйшлося жыць па суровых законах вайны.