Прафілактычная акцыя «Сябруем з Законам!»

09.02.2022
09.02.2022 у рамках прафілактычнай акцыі «Сябруем з Законам!» для навучэнцаў VIII-XI класаў прайшла гадзіна размовы "Пад абаронай закона" з удзелам старшага інспектара ІСН Клецкага РАУС Сямёнава Р.В., участковага інспектара Клецкага РАУС Анікея Я.Ю. У ходзе сустрэчы супрацоўнікі расказалі дзецям аб відах юрыдычнай адказнасці непаўналетніх за супрацьпраўныя ўчынкі, аб узросце, з якога пачынаецца адказнасць за правапарушэнні. У сваім выступленні яны растлумачылі наступствы супрацьпраўных паводзін дзяцей і падлеткаў на прыкладзе найбольш часта сустракаемых злачынстваў і правапарушэнняў, якія здзяйсняюць непаўналетнія ў нашым раёне, нагадалі навучэнцам аб правілах паводзін у грамадскіх месцах, на дарозе, далі ўяўленне пра такія прававыя паняцці як, «Дробнае хуліганства», «Хуліганства», «Дробны крадзеж», «Крадзеж».