Афганістан у лёсе маіх землякоў

15.02.2022
Ва ўстанове адукацыі праходзіць рэспубліканская дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў "Афганістан у лёсе маіх землякоў". 15.02.2022 стартавала акцыя памяці "Яшчэ не сціх боль Афганістана". Цёплай была сустрэча настаўнікаў і навучэнцаў школы з маці загінуўшага на афганскай зямлі выпускніка школы Уладзіміра Белаша Данутай Іванаўнай. Пераадольваючы слёзы, час ад часу спыняючыся ў размове, Данута Іванаўна ўспамінала, як і калі атрымала страшную вестку аб сваім адзіным сыне, аб людзях, якія на працягу 42 гадоў былі і застаюцца побач з ёй, падзяляючы боль і страту.