Прафілактычная акцыя "Сябруем з Законам!"

17.02.2022
У рамках прафілактычнай акцыі "Сябруем з Законам" для вучняў ІV класа прайшла прававая карусель "Вучымся. Запамінаем. Выконваем". На прыкладзе паэмы С.Міхалкова "Дзядзя Сцёпа" дзеці разам з участковым інспектарам Клецкага РАУС Анікеем Я.Ю. вучылі правілы дарожнага руху і правілы паводзін у грамадскіх месцах. Яўген Юр'евіч засяродзіў увагу рабят і на тым, што невыкананне ПДР - гэта парушэнне закону, якое прыводзіць да розных відаў адказнасцей. Нечаканым сюрпрызам для дзяцей стала магчымасць дакрануцца да прафесіянальных рэчаў міліцыянера, а некаторыя нават прымераць на сабе.