Прафілактычная акцыя "Сябруем з Законам!"

18.02.2022
18.02.2022 ва ўстанове адукацыі ў рамках прафілактычнай акцыі «Сябруем з Законам!» для навучэнцаў VIII класа прайшла дыскусія "Звычкі, якія зменяць маё жыццё". Педагог сацыяльны Бабко І.У. разам з вучнямі разглядалі, абмяркоўвалі, дэбатавалі аб згубным уплыве нікатыну, алкаголю і наркотыкаў на арганізм чалавека. Удзельнікі мерапрыемства атрымалі буклеты і памяткі па здароваму ладу жыцця.