Кінаурокі ў школах свету

22.02.2022
22.02.2022 ва ўстанове адукацыі ў рамках праекта «Кінаурокі ў школах свету» навучэнцы IX класа паглядзелі фільм «Шайба». На прыкладзе сюжэту фільма школьнікі пазнаёміліся з паняццем "мужнасць", выпрацавалі пачуццё добразычлівасці і эмацыйна-маральную спагадлівасць, разуменне і суперажыванне пачуццям іншых. Пасля прагляду фільма было абмеркаванне галоўнага героя, яго характару і таго, як выйсці з сітуацыі.