Ваенна-спартыўныя спаборніцтвы «Мы рабяты бравыя!»

23.02.2022
23.02.2022 ва ўстанове адукацыі прайшлі ваенна-спартыўныя спаборніцтвы «Мы рабяты бравыя!» для юнакоў VIII-XI класаў. У ходзе правядзення спаборніцтваў мы сталі ўдзельнікамі і гледачамі розных спартыўных і інтэрактыўных гульняў: "размінка", "артылерысты", "мінеры і сапёры", "пагранічнікі", "прынясі пагоны", "каракаціца", "астравок (пераправа)". Таксама каманды спаборнічалі ў перацягванні каната, падцягванні на перакладзіне, кіданні мяча. Дзеці праявілі вялікую актыўнасць, падарылі адзін аднаму добры настрой, радасць зносін і ўсмешкі.