Школа Актыўнага Грамадзяніна

24.02.2022

24 лютага 2022 года ў рамках рэалізацыі праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» адбылося пасяджэнне на тэму «Гонар за Беларусь. На варце нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту». Госцем ШАГа на гэты раз стаў Жукоўскі Сяргей Аляксандравіч, начальнік ПАВП №13 аг.Заастравечча. Ён расказаў аб рабоце ратавальніка, якімі якасцямі ён павінен валодаць і правёў прафарыентацыйную работу. З удзелам госця таксама абмяркоўваліся пытанні ролі Узброеных сіл у Рэспубліцы Беларусь, мытнай і пагранічнай службе.